План
работы метадычнага аб’яднання
класных кіраўнікоў
Дзяржаўнай установы адукацыі
«Яечкавіцкая сярэдняя школа»
на 2024/2025 навучальны год
ТЭМА: Стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу класных кіраўнікоў, павышэнне іх прафесійнай кампетэнтнасці ў рабоце з вучнямі, бацькамі, класным калектывам.
МЭТА: удасканаленне і павышэнне эфектыўнасці выхаваўчай работы ў адукацыйнай установе, стварэнне спрыяльных умоў для разумовага, духоўнага, маральнага і фізічнага развіцця навучэнцаў. Арганізацыя метадычнай падтрымкі павышэння прафесійнай кампетэнтнасці, творчага росту і самарэалізацыі класных кіраўнікоў для павышэння якасці навучання і выхавання.
ЗАДАЧЫ:
1. Актыўна ўключаць класных кіраўнікоў у навукова-метадычную, інавацыйную, вопытна-педагагічную дзейнасць.
2. Арганізацыя інфармацыйна-метадычнай дапамогі класным кіраўнікам па ўдасканаленні формаў і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы.
3. Удасканаленне методыкі правядзення класных выхаваўчых мерапрыемстваў.
4. Павышэнне педагагічнага майстэрства і развіццё творчых здольнасцяў класных кіраўнікоў.
5. Фарміраванне ў класных кіраўнікоў тэарэтычнай і практычнай базы для мадэлявання сучаснай сістэмы выхавання ў класе.
6. Стымуляванне развіцця перадавога педагагічнага вопыту, творчасці і ініцыятывы класных кіраўнікоў, стварэнне інфармацыйна-педагагічнага банка ўласных дасягненняў, папулярызацыі і абмену ўласным вопытам.
Прыярытэтныя напрамкі метадычнай работы:
∙ Павышэнне тэарэтычнага, метадычнага ўзроўню падрыхтоўкі класных кіраўнікоў па пытаннях псіхалогіі і педагогікі выхаваўчай работы.
∙ Інфармаванне аб нарматыўна-прававой і метадычнай базе, якая рэгулюе працу класных кіраўнікоў на ўзроўні адукацыйнай установы.
∙ Абагульненне, сістэматызацыя і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту.
∙ Узбраенне класных кіраўнікоў сучаснымі выхаваўчымі тэхналогіямі і веданнем сучасных формаў і метадаў работы.
Формы метадычнай працы:
нарады, семінары, круглыя сталы, творчыя справаздачы класных кіраўнікоў; адкрытыя класныя гадзіны і мерапрыемствы; паведамленні, прэзентацыі; вывучэнне і абмеркаванне дакументаў і перадавога педагагічнага вопыту; практыкумы; майстар-клас; канферэнцыя ідэй.
Меркаваны вынік:
Праца класнага кіраўніка – мэтанакіраваная, сістэмная, планаваная дзейнасць, якая будуецца на аснове плана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Дзяржаўнай установы адукацыі “Яечкавіцкая сярэдняя школа” з улікам аналізу папярэдняй дзейнасці, пазітыўных і негатыўных тэндэнцый грамадскага жыцця, на аснове асобасна-арыентаванага падыходу з улікам актуальных задач, якія стаяць перад педагагічным і класным калектывам прадугледжвае вынік: павышэнне метадычнай культуры класных кіраўнікоў і, як следства, павышэнне выхаваўчага патэнцыялу навучэнцаў. Школьнае метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў праводзіцца 1 раз у чвэрць. Кансультацыі для класных кіраўнікоў праводзяцца па меры неабходнасці і асабістага запыту.
Пасяджэнне №1
Дата правядзення:верасень 2024 года.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.
Тэма: Арганізацыя сістэмы дзейнасці класных кіраўнікоў у 2024/2025 навучальным годзе.
Мэта: азнаёміць класных кіраўнікоў з асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы на новы навучальны год, з інструктыўна-метадычнымі дакументамі.
Навукова-метадычны блок
Нарматыўнае прававое забеспячэнне ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў школе ў 2024/2025 навучальным годзе. Праграмна-плануючая дакументацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы.
Вучэбна-метадычны блок
- Вывучэнне Інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства
адукацыі "Асаблівасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе". (Кароль Л.А.)
2. Вывучэнне Інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі “Аб рэалізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэспубліканскага праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт.” (Шкабара С.В.)
3. Планаванне класнымі кіраўнікамі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў класах на 2024/2025 навучальны год.
Практычны блок
Планаванне метадычнай работы класных кіраўнікоў на 2024/2025 навучальны год. Зацвярджэнне плана работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2024/2025 навучальны год. (Шкабара С. В.)
Пасяджэнне № 2
Дата правядзення: лістапад 2024 года.
Форма правядзення: семінар– практыкум.
Тэма: Узаемасупрацоўніцтва: вучні – бацькі- установа адукацыі
Мэта: стварэнне ўмоў для ўдасканалення сістэмы сумеснай дзейнасці сям’і і школы, накіраванай на выхаванне і развіццё асобы вучня.
Вучэбна-метадычны блок
- Арганізацыя ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі ў сучасных
умовах. (Валько А.М., педагог-арганізатар)
- Сучасныя формы работы з бацькамі. (Гордзіч Т.К.)
- Актыўныя формы работы супрацоўніцтва класнага кіраўніка
бацькамі навучэнцаў. (Занько А.М.)
Практычны блок
Панарама адкрытых мерапрыемстваў (Лазейка З.А., Гарчанюк Н. С.)
Пасяджэнне № 3
Дата правядзення: люты 2025 года.
Форма правядзення: інфа-сесія.
Тэма: Арганізацыя работы па прафілактыцы булінга і кібербулінга ў адукацыйным асяроддзі.
Мэта: павышэнне псіхалагічнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў па праблеме булінга, кібербулінга, метадах іх прафілактыкі і карэкцыі.
Вучэбна-метадычны блок
- Булінг: паняцце, перадумовы, прыкметы. (Спіца Л.В., педагог
псіхолаг Дзяржаўнай установы адукацыі “Іванаўскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”)
- Роля педагога ў прафілактыцы булінга і кібербулінга ў вучнёўскіх
калектывах. (Бандарчук Л.В.)
- Гвалт у адукацыйным асяроддзі: што супрацьпаставіць жорсткасці
і агрэсіі. (Калеснік Л.М., педагог сацыяльны)
Практычны блок
- Конкурс метадычных распрацовак, праграм, сцэнарыяў
пазаўрочных мерапрыемстваў па прафілактыцы булінга і кібербулінга ў дзіцячым асяроддзі. (Класныя кіраўнікі 1-11 класаў)
- Памятка для педагогаў “Булінг ў адукацыйнай школе. Што рабіць
педагогу? Алгарытм дзеянняў педагога” (Калеснік Л. М., педагог сацыяльны)
Пасяджэнне № 4
Дата правядзення: май 2025 года
Форма правядзення: канферэнцыя ідэй.
Тэма: Аналіз ідэалагічнай і выхаваўчай работы школы за 2024/2025 навучальны год.
Мэта: абагульненне вопыту, падвядзенне вынікаў і аналіз работы класных кіраўнікоў.
Вучэбна-метадычны блок
- Аналіз дзейнасці метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў за
2024/2025 навучальны год. (Шкабара С.В.)
2. Абмеркаванне перспектыўнага плана работы метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў на 2025/2026 навучальны год. (Шкабара С.В.)
Практычны блок
- Абарона праектаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.
2. Аналіз ідэалагічнай і выхаваўчай работы за 2024/2025 навучальны год. (Класныя кіраўнікі 1-11 класаў)
Старшыня метадычнага аб’яднання С.
раскрыть » / « свернуть