Летнія канікулы складаюць значную частку вольнага часу вучняў. Таму арганізацыя выхаваўчага працэсу ў канікулярны час з’яўляецца значнай састаўляючай сістэмы выхавання і лагічным працягам агульнага выхаваўчага працэсу. Для дзяцей лета - пара адпачынку і забаў, а для бацькоў - час, калі трэба вырашыць пытанне, як аздаравіць дзіця, чым яго заняць.
У 2024/2025 навучальным годзе арганізаванае аздараўленне разглядаецца як магчымасць умацаваць здароўе дзяцей, атрымаць у час канікулаў дадатковыя веды, развіць здольнасці, засцерагчы вучняў ад шкодных уплываў, траўм і экстрэмальных сітуацый, забяспечыць сацыяльную падтрымку сямей, асабліва з нізкім сацыяльным статусам.
Летні лагер - гэта адзін з варыянтаў, куды можна адправіць дзіця. З 02.06. па 18.06.2025 на базе школы будзе арганізаваны аздараўленчы 15-дзённы лагер “Заранка” з дзённым прыбываннем дзяцей на 25 чалавек (узрост дзяцей – 6-10, 11-13 гадоў). У лагеры будуць аздараўляцца дзеці ў першую чаргу з мнагадзетных, няпоўных, малазабяспечаных сямей і дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Асноўнымі арыенцірамі дзейнасці аздараўленчага лагера пры арганізацыі выхаваўчай работы стануць агульначалавечыя каштоўнасці, ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, вывучэнне гісторыі роднага краю, фарміраванне патрыятызму, стварэнне ўмоў для раскрыцця і развіцця творчага патэнцыялу дзіцяці. Работа будзе накіравана на прафілактыку правапарушэнняў, а таксама на фарміраванне здаровага ладу жыцця.
У чэрвені вучні 8 класа пройдуць пятнаццацідзённае аздараўленне ў лагеры “Чайка” з кругласутачным прыбываннем дзяцей на базе Адрыжынскай сярэдняй школы.
З 02.06 па 16.06.2025 на тэррыторыі аздараўленчага лагера “Брыганціна” будуць арганізаваны вучэбна-палявыя зборы для юнакоў 10 класса.
Дзяўчынкі будуць праходзіць медыцынскую практыку ў школе.
Лета - лепшая пара для заняткаў турысцка-краязнаўчай работай.
Плануюцца трохдзённы веласіпедны паход па месцах Памяці, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі ў гады Вялікай Айчыннай вайны па маршруту аг. Яечкавічы – в. Сухое – в. Рудск – в. Радаўня – в. Снітава – помнік спаленай в. Мошкі – в. Загута – в. Крытышын – в. Рагадашч – в. Глінна – в. Страмец – в. Адрыжын – в. Махро – партызанская стаянка ва ўрочышчы “Карасіна” – в. Завыш’е – в. Патапавічы – аг. Яечкавічы. (Колькасць вучняў – 7 (8-10 кл.), аднадзённыя паходы па вывучэнні флоры і фаўны роднага краю (5-8
У чэрвені арганізуюцца экскурсіі па родным краі для вучняў 2-8, 10 класаў. Запланавана наведванне г. Пінска і г. Іванава.
У школе арганізавана работа валанцёрскіх атрадаў “Добрае сэрца” (7-8, 9-11 кл.). Членамі атрада плануецца правесці акцыі “Дзеці дзецям”, “Дом без адзіноты”, “Працягні руку таварышу”, “Клопат” па аказанні дапамогі інвалідам, адзінокім і адзінока пражываючым людзям, дзецям-інвалідам.
Важнае месца ў летні перыяд займае фізкультурна-аздараўленчая работа. Загадзя вывешваецца план работы на чэрвень-ліпень 2025 года (Занько С.К., Паліўка Г.У.) . У фізкультурна-аздараўленчай рабоце будуць займаць важнае месца гульнёвыя віды спорту (футбол, піянербол, валейбол). Для гэтага створаны ўсе ўмовы. Спартыўная зала школы і стадыён прадстаўлены школьнікам на працягу ўсяго лета.
Складзены графік занятасці на летніх канікулах з непаўналетнімі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
У летні перыяд праводзіцца традыцыйная працоўная практыка для вучняў 5 – 8 класаў, падчас якой вучні працуюць на прышкольным участку і кветніках. Працягласць практыкі – 5 дзён. Класным кіраўнікікам неабходна сачыць, каб усе дзеці рэгулярна праходзілі практыку, працавалі сумленна і адказна.
Акрамя гэтага для навучэнцаў 7-8 класаў плануецца арганізацыя азнаямленчай практыкі ў ААТ “Зара-Агра”.
Навучэнцы праінфарміраваны аб магчымасці працаўладкавання ў вольны час шляхам размяшчэння інфармацыі ў группах Вайбер і гутарак з вучнямі.
Летні адпачынак – гэта парадак, дысцыпліна, выкананне патрэбных інструкцый, якія нарміруюць усе бакі летняга адпачынку, у тым ліку і бяспечныя паводзіны.