План
работы метадычнага аб’яднання
класных кіраўнікоў
Дзяржаўнай установы адукацыі
«Яечкавіцкая сярэдняя школа»
на 2025/2026 навучальны год
ТЭМА: Стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу класных кіраўнікоў, павышэнне іх прафесійнай кампетэнтнасці ў рабоце з вучнямі, бацькамі, класным калектывам.
МЭТА: удасканаленне і павышэнне эфектыўнасці выхаваўчай работы ў адукацыйнай установе, стварэнне спрыяльных умоў для разумовага, духоўнага, маральнага і фізічнага развіцця навучэнцаў. Арганізацыя метадычнай падтрымкі павышэння прафесійнай кампетэнтнасці, творчага росту і самарэалізацыі класных кіраўнікоў для павышэння якасці навучання і выхавання.
ЗАДАЧЫ:
1. Актыўна ўключаць класных кіраўнікоў у навукова-метадычную, інавацыйную, вопытна-педагагічную дзейнасць.
2. Арганізацыя інфармацыйна-метадычнай дапамогі класным кіраўнікам па ўдасканаленні формаў і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы.
3. Удасканаленне методыкі правядзення класных выхаваўчых мерапрыемстваў.
4. Павышэнне педагагічнага майстэрства і развіццё творчых здольнасцяў класных кіраўнікоў.
5. Фарміраванне ў класных кіраўнікоў тэарэтычнай і практычнай базы для мадэлявання сучаснай сістэмы выхавання ў класе.
6. Стымуляванне развіцця перадавога педагагічнага вопыту, творчасці і ініцыятывы класных кіраўнікоў, стварэнне інфармацыйна-педагагічнага банка ўласных дасягненняў, папулярызацыі і абмену ўласным вопытам.
Прыярытэтныя напрамкі метадычнай работы:
∙ Павышэнне тэарэтычнага, метадычнага ўзроўню падрыхтоўкі класных кіраўнікоў па пытаннях псіхалогіі і педагогікі выхаваўчай работы.
∙ Інфармаванне аб нарматыўна-прававой і метадычнай базе, якая рэгулюе працу класных кіраўнікоў на ўзроўні адукацыйнай установы.
∙ Абагульненне, сістэматызацыя і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту.
∙ Узбраенне класных кіраўнікоў сучаснымі выхаваўчымі тэхналогіямі і веданнем сучасных формаў і метадаў работы.
Формы метадычнай працы:
нарады, семінары, круглыя сталы, творчыя справаздачы класных кіраўнікоў; адкрытыя класныя гадзіны і мерапрыемствы; паведамленні, прэзентацыі; вывучэнне і абмеркаванне дакументаў і перадавога педагагічнага вопыту; практыкумы; майстар-клас; канферэнцыя ідэй.
Меркаваны вынік:
Праца класнага кіраўніка – мэтанакіраваная, сістэмная, планаваная дзейнасць, якая будуецца на аснове плана павыхаваўчай рабоце Дзяржаўнай установы адукацыі “Яечкавіцкая сярэдняя школа” з улікам аналізу папярэдняй дзейнасці, пазітыўных і негатыўных тэндэнцый грамадскага жыцця, на аснове асобасна-арыентаванага падыходу з улікам актуальных задач, якія стаяць перад педагагічным і класным калектывам прадугледжвае вынік: павышэнне метадычнай культуры класных кіраўнікоў і, як следства, павышэнне выхаваўчага патэнцыялу навучэнцаў. Школьнае метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў праводзіцца 1 раз у чвэрць. Кансультацыі для класных кіраўнікоў праводзяцца па меры неабходнасці і асабістага запыту.
Пасяджэнне №1
Дата правядзення: верасень 2025 года.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.
Тэма: Арганізацыя сістэмы дзейнасці класных кіраўнікоў у 2025/2026 навучальным годзе.
Мэта: азнаёміць класных кіраўнікоў з асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы на новы навучальны год, з інструктыўна-метадычнымі дакументамі.
Навукова-метадычны блок
Нарматыўнае прававое забеспячэнне выхаваўчай работы ў школе ў 2025/2026 навучальным годзе. Праграмна-плануючая дакументацыя выхаваўчай работы.
Вучэбна-метадычны блок
- Вывучэнне Інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства
адукацыі "Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе". (Кароль Л.А.)
2. Вывучэнне Інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі “Аб рэалізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэспубліканскага праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт.” (Шкабара С.В.)
3. Планаванне класнымі кіраўнікамі выхаваўчай работы ў класах на 2025/2026 навучальны год.
Практычны блок
Планаванне метадычнай работы класных кіраўнікоў на 2025/2026 навучальны год. Зацвярджэнне плана работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2025/2026 навучальны год. (Шкабара С. В.)
Пасяджэнне № 2
Дата правядзення: лістапад 2025 года.
Форма правядзення: семінар– практыкум.
Тэма: Арганізацыя работы класнага кіраўніка па прафілактыцы суіцыдальных паводзін непаўналетніх
Мэта: стварэнне ўмоў для павышэнняпсіхолага-педагагічнай кампетэнцыі класных кіраўнікоў па прафілактыцы суіцыдальных паводзін непаўналетніх.
Вучэбна-метадычны блок
- Работа класнага кіраўніка па прафілактыцы суіцыдальных
паводзін непаўналетніх.(Гарчанюк Н. С.))
- Прыёмы і метады работы з падлеткамі па прафілактыцы
суіцыдальных намераў. (Шкабара С. В.)
- Алгарытм работы класнага кіраўніка ў выпадку выяўлення вучняў,
схільных да суіцыдальных паводзін.(Калеснік Л.М.,педагог сацыяльны)
Практычны блок
Панарама адкрытых мерапрыемстваў (Пахолка Т. І., Гарчанюк Ф.Ф. )
Пасяджэнне № 3
Дата правядзення: люты 2026 года.
Форма правядзення: інфа-сесія.
Тэма: Сістэма работы класнага кіраўніка па прафілактыцы і папярэджанні правапарушэнняў, у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт.
Мэта: фарміраванне прававой свядомасці і законапаслухмяных паводзін падрастаючага пакалення.
Вучэбна-метадычны блок
- Узаемадзеянне класнага кіраўніка і бацькоў у арганізацы
прававога выхавання вучняў. (Гарбачук С. М.)
- Уплыў Інтэрнэту на сучасных падлеткаў. (Занько А. М.)
- Формы прафілактыкі дэвіянтных паводзін вучняў (памятка).
(Калеснік Л. М., педагог сацыяльны))
Практычны блок
- Праект “У будучае без правапарушэнняў” (Варуха Л. В.)
- Выпуск метадычных бюлетэней па тэме “Прафілактыка
папярэджанне злачынстваў і правапарушэнняў” (Калеснік Л. М., педагог сацыяльны)
Пасяджэнне № 4
Дата правядзення: май 2026 года.
Форма правядзення: канферэнцыя ідэй.
Тэма: Аналіз выхаваўчай работы школы за 2025/2026 навучальны год.
Мэта: абагульненне вопыту, падвядзенне вынікаў і аналіз работы класных кіраўнікоў.
Вучэбна-метадычны блок
- Аналіз дзейнасці метадычнага аб'яднаннякласных кіраўнікоў за
2025/2026 навучальны год. (Шкабара С.В.)
2. Абмеркаванне перспектыўнага плана работыметадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў на 2026/2027 навучальны год. (Шкабара С.В.)
Практычны блок
- Абарона праектаў па выхаваўчай рабоце.
- Аналіз выхаваўчай работы за 2025/2026 навучальны год.
(Класныя кіраўнікі 1-11 класаў)
раскрыть » / « свернуть